Запрашаем у хімічнае кафэ

20.03.2020

   У сучаснай навучальнай установе дастаткова востра стаіць задача павышэння эфектыўнасці педагагічнага працэса. Кожны настаўнік хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем займаліся ў школе. Прадмет хіміі для многіх вучняў з'яўляецца даволі складаным, таму найлепшым сродкам павышэння інтарэсу з боку дзяцей з'яўляецца правядзенне пазакласных мерапрыемстваў. Асабліва цікавымі з'яўляюцца віктарыны, інтэрактыўныя гульні, спаборніцтвы, турніры і г.д.

   У рамках тыдня біялогіі і хіміі з вучнямі VIII класа была праведзена конкурсная праграма «Хімічнае кафэ».   Дадзенае мерапрыемства было накіравана на развіццё творчасці дзяцей, пазнавальнага інтарэсу да ўрокаў хіміі, на выяўленне здольнасцей і талентаў. Адказваючы на пытанні, вучні не толькі павышалі свой інтэлектуальны ўзровень, але і вучыліся працаваць у камандзе, прыслухоўвацца да меркавання сяброў, умець адстаяць сваю думку, прыняць агульнае рашэнне. Дадзенае мерапрыемства пашырыла кругагляд вучняў у вобласці хіміі, выхавала ў іх станоўчыя маральныя якасці, якія неабходны кожнаму грамадзяніну.

Н.А.Сідарэвіч, біялогіі і хіміі