Вясёлка настрою ў аздараўленчым лагеры

30.03.2020

    30 сакавіка адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Сонейка” пры ўстанове адукацыі. Для дзяцей малодшага атрада “Рамонкі” гэты дзень прынёс свае радасці. Выхаванцы з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і конкурсе малюнкаў.

Так, у гульні “Вясёлка настрою” дзеці праявілі свае мастацкія здольнасці пры выкананні свайго партрэту, з завальненнем малявалі свой настрой.

   Конкурс малюнкаў “Вясёлыя фарбы” выклікаў у дзяцей цікавасць, так як яны змаглі паказаць сваю творчасць, арыгінальнасць і крэатыўнасць.

 Праграма прыбывання дзяцей у школьным лагеры насычана спартыўна – пазнавальнымі і развіваючымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыяюць актыўнаму адпачынку дзяцей, а галоўнае, фарміруюць творчыя здольнасці дзяцей.

А.В.Расцюшэўская, выхавацель