Экалагічны маршрут Піншчыны

31.03.2020

  У 2017 годзе гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Садружнасць Палесся" пры падтрымцы Пасольства ЗША і пры падтрымцы Пінскага раённага выканаўчага камітэта рэалізавала праект "Захаваем крыніцы Пінскага Палесся". У рамках гэтага праекта было добраўпарадкавана 5 крыніц з мэтай іх папулярызацыі як унікальных помнікаў прыроды і аб'ектаў эка-агратурызму. Новы экалагічны маршрут аб'яднаў Дубае-Рудку-Парэчча-Лагішын-Каўняцін-Вылазы-Пінкавічы. Крыніцы - гэта чыстая пітная вада, якая выклікае вялікую цікавасць не толькі ў даследчыкаў прыроды. У народзе іх часта называюць ключамі і надзяляюць ваду ў іх гаючымі ўласцівасцямі.

  Вучні VIII класа ажыццявілі віртуальнае падарожжа  па экалагічным маршруце сваёй малой радзімы – Піншчыны. За кароткі прамежак часу яны змаглі апынуцца ў розных куточках Пінскага раёна, адкрылі для сябе таямнічы свет «краіны балот» у самым цэнтры Еўропы, прайшлі шляхамі вядомых асоб – каралёў, пісьменнікаў, даследчыкаў і нават святых хрысціянскага свету. Вялікае захапленне выклікалі ў дзяцей незвычайныя крыніцы і непераадоленае жаданне праехаць гэты маршрут, каб не толькі ўбачыць, але і паспрабаваць на смак ключавую ваду, умацаваць сваё здароўе.   

Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік