Спартыўнае школьнае жыццё

30.09.2020

    Скончыўся першы месяц навучальнага года, які быў багаты на спартыўныя  мерапрыёмствы. У рамках раённай  школьнай спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па легкаатлетычным мнагабор’і  “Шкаліяда-2020” для вучняў 5-6 класаў і  лёгкаатлетычны крос.

     Лепшых вынікаў дамаглася каманда па кросе ў складзе Калесніковіча Ільі (XI клас), Дрозд Дар’і (X клас), Ламбадзіеўскай Лізаветы (IX клас),  Разжалаўца Багдана (VIII клас), Міхалевіч  Анастасіі (VIII клас), Скарыны Алёны (VIII клас), Куніцкага Андрэя (VII клас), Прыгодзіч Веранікі (VI клас). Яны занялі II месца, саступіўшы лідару 3 балы. Разжалавец Багдан і Скарына Алёна ўвайшлі ў склад каманды раёна на абласных спаборніцтвах ў горадзе Іванава і паказалі добрыя вынікі.

 

Малодшыя лёгкаатлеты, на жаль, выступілі слабей і ў прызёры не трапілі.

     Яшчэ адной цікавай спартыўнай падзеяй стаў любіцельскі турнір па міні-футболу памяці Ф.Ф. Шайтара, на які з’ехаліся каманды з Баранавіч, Лунінца, Клецка, Ганцавіч і Ганцавіцкага раёна. Вучні X-XI классаў нашай школы  прынялі ўдзел ў турніры, які стаў сапраўдным святам для аматараў футбола.

  Удзел нашых вучняў у спартыўных спаборніцтвах  нацэльваў іх не толькі на перамогу, але выпрацоўваў звычку да актыўнага правядзення дасугу, замацоўваў здароўе.   

          Наперадзе новыя старты, новыя перамогі.

Банцэвіч У.А., настаўнік фізічнай культуры і здароўя