Мы малюем вуліцу

03.10.2020

  Мы жывем у свеце, у якім прыкладна кожны 7-ы жыхар водзіць машыну. Пры такім багацці транспартных сродкаў ведаць правілы дарожнага руху патрэбна і вучняі І класа. трэба нават. Без ведаў гэтых правілаў школьніку ў такой невялікай вёсцы як наша, нельга бяспечна рухацца па вуліцах і нават па дварах.

  Для бяспекі дзяцей каля кожнай школы абсталяваны пешаходныя пераходы. Але  нават самыя выдатныя пераходы не могуць гарантаваць бяспеку, калі школьнікі не ведаюць правілаў.

  З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра правілы дарожнага руху 2 кастрычніка дзеці прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы малюем вуліцу”, падчас якога ўспомнілі знакі дарожнага руху, пабывалі на розных дарожных сітуацыях, успомнілі колеры светлафору і самастойна вызначалі яго колер ў залежнасці ад дарожнай сітуацыі. У выніку вучням былі ўручаны пасведчанні пешаходаў.

 Паважаныя бацькі!

Штодня нагадвайце дзецям аб неабходнасці праяўляць асцярожнасць, не дазваляйце ім ладзіць гульні на праезнай частцы вуліц і дарог. Вучыце дзяцей правілам руху, будзьце самі прыкладнымі пешаходамі і патрабуйце гэтага ад дзяцей.  

Кавальчук В.Ф., настаўнік пачатковых класаў