Экалагічны турнір “Здароўе планеты ў вашых руках”

26.10.2020

         24 кастрычніка 2020 года экалагічны турнір “Здароўе планеты ў вашых руках” сабраў разам вучняў V-VIII класаў. Тых, каму важна захаваць прыроднае асяроддзе і сваё здароўе, а таксама дапамагчы іншым фарміраваць экалагічную культуру.

         Дзеці ў гульнёвай форме  дакрануліся да прыродных праблем сучаснай Беларусі. У час турніру каманды працавалі пленна, дружна. Дзеці даведаліся, як чалавек можа нашкодзіць прыродзе і што трэба ведаць, каб наша зямля была чыстай, выказвалі свае думкі, удзельнічалі ў розных конкурсах на экалагічную тэматыку і паказалі добрыя веды аб родным краі. За правільны адказ каманды атрымлівалі  прызы. На працягу ўсяго мерапрыемства  вучні стараліся размаўляць на беларускай мове і даваць правільныя адказы. Перамагла каманда "Беларусь". Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.

          Вучні зразумелі, што неабходна жыць у згодзе з прыродай, не парушаць яе законаў і парадку, разумна выкарыстоўваць яе багацці, каб захаваць нашу планету для будучых пакаленняў.  

Банцэвіч А.І., педагог сацыяльны