Экскурсія ў народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа

31.10.2020

    Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа 31 кастрычніка 2020 года гасцінна адчыніў дзверы выхаванцам аздараўленчага лагера “Сонейка”. Сустрэла дзяцей яго гаспадыня Верыч Ж.М., якая расказала аб дзейнасці настаўніка Міцкевіча ў Пінкавічах, аб успамінах мясцовых жыхароў, якія вельмі паважалі Коласа, аб незвычайным калодзежы, вада з якога мае незвычайныя якасці. Яна правяла з выхаванцамі пазнавальную экскурсію па залах з рознымі экспанатамі, якія дазволілі больш даведацца аб  Коласе, яго дзейнасці, пазнаёміцца з бытам палешукоў. Найбольш запамінальным аказаўся праведзены маленькімі экскурсаводамі квэст з бабрыкоўскімі гасцямі, якія не толькі стараліся правільна адказаць і знайсці экспанат, але і ўявілі сябе спраўнымі гаспадарамі.

 

         Незвычайным для выхаванцаў было ўбачыць і трохпавяховае гняздо, у якім зараз пасяліліся вераб’і. 

         Дзеці былі ў захапленні ад наведвання музея. Засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў. Па заканчэнні экскурсіі дзеці падзякавалі  Жанну Мікалаеўну за падрабязны аповяд  пра настаўніка Коласа і  паабяцалі прыехаць яшчэ.