Мы адна сям’я

07.12.2020

      Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас: гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сямі мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе.

        З мэтай фарміравання маральнай культуры выхаванцаў, ўзаемаразумення і цярпімасці ў адносінах адзін з адным 5 снежня вучні школы прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Мы адна сям’я”.

     У гульнявой праграме прыняло ўдзел дзве каманды: “Тата”, “Маці”.

     У час гульні каманды расказвалі аб сваіх сем’ях, адгадвалі таго, хто схаваўся пад сілуэтам, называлі хатнія абавязкі, складалі мазаіку. Удзельнікі з задавальненнем называлі якасці членаў сям’і. Але конкурс ёсць конкурс і з вынікам 9.5 балаў перамагла каманда “Тата”.

          Сям’я – гэта тое месца, дзе чалавек адчувае сябе камфортна, абаронена, упэўнена. Сям’я дае чалавеку дарогу ў жыццё, суправаджае яго развіццё на працягу ўсяго жыццёвага шляху. Сям’я мае такую атмасферу, у якой у дзіцяці фарміруюцца здольнасці шкадаваць, суперажываць, спачуваць другому, не толькі блізкаму, чалавеку.

 Кавальчук В.Ф., настаўнік пачатковых класаў