Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін

22.12.2020

   З мэтай фарміравання патрыятычнай і нацыянальнай самасвядомасці ў юнакоў і дзяўчат  вучні X класа ДУА “Бабрыкаўская сярэдняя школа” Пінскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання па тэме “Я родным краем ганаруся і ведаю - я не адзін” (дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку нашы дасягненні за 2018-2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі пад знакам Года малой радзімы).

     У ходзе ток-шоу вучні былі азнаёмлены з асноўнымі інфармацыйнымі блокамі, прапанаванымі да абмеркавання:

- Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця;

- Марафон добрых спраў – наш ўклад у развіццё малой Радзімы.

     Дзеці падрыхтавалі экскурс у мінулае Беларусі, Брэсцкай вобласці, Пінскага раёна, успомнілі вядомых землякоў. Вучні нагадалі аб зменах, якія адбыліся ў Рэспубліцы Беларусь за апошні час. Адзначылі дасягненні краіны ў прамысловасці, у галіне высокіх тэхналогій, культуры, сельскай гаспадаркі, што падмуркам для сённяшніх дасягненняў беларускага машынабудавання сталі вопыт і веды пакалення, якое ў пачатку 1990-х прыйшло на вытворчасць. У першую чаргу дзякуючы людзям, якія штодня працуюць ля станка, на зборачным канвееры, у навукова-даследчай лабараторыі або канструктарскім бюро, Беларусь ведаюць ва ўсім свеце. Дзякуючы працаўнікам сельскай гаспадаркі Беларусь займае другое месца ў свеце па вытворчасці малака на душу насельніцтва, а ў Парку высокіх тэхналогій ствараюцца адны з самых папулярных  праграм у свеце. Мабільнымі  праграмамі, распрацаванымі ў парку, карыстаюцца больш за 1 млрд чалавек у 193 краінах.

 

     Вучні адзначылі, што Беларусь у адпаведнасці са сваёй ваеннай дактрынай не разглядае ніводную з дзяржаў у якасці праціўніка. Каб ворагаў у краіны не было і надалей, рэалізуецца міралюбная шматвектарная знешняя палітыка. Адначасова надаецца прыярытэтнае ўвага пытанням ваеннай бяспекі, будаўніцтву і развіццю Узброеных Сіл.

       Дзеці паспрабавалі лепш даведацца пра свой родны край, глыбей зразумець асаблівасці яго прыроды, гісторыі і культуры і іх ўзаемасувязь з прыродай, гісторыяй і культурай краіны, свету.

   Вучні прагледзелі прэзентацыю і абмеркавалі відэаролік, падрыхтаваны агенцтвам тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі ў рамках спецыяльнага праекта “Мы зрабілі гэта разам”.

        Дзеці ўпэўнены, што Беларусь - краіна для жыцця, і падвялі вынік, што ў нашай краіне ёсць чым ганарыцца і неабходна шанаваць тое, што ў нас ёсць.

А.І.Банцэвіч, класны кіраўнік