Здароўе – наша галоўнае багацце

29.12.2020

    Першы дзень у атрадзе “Іскаркі” аздараўленчага лагера “Сонейка” прайшоў пад дэвізам: здароўе – наша галоўнае багацце. Дзеці пабывалі ў віртуальным кафэ “Маршрутамі бяспекі”, былі актыўнымі ўдзельнікамі спартыўнай конкурснай праграмы “Кропелькі здароўя”, сустрэліся з казачным Айбалітам, які дапамог злопчыкам і дзяўчынкам узгадаць галоўныя правілы зберажэння здароўя: займацца спортам, правільна харчавацца, выконваць правілы гігіены.

 

     У час гульні дзеці сабралі букет здароўя.

     У выніку мерапрыемства ў кожнага з удзельнікаў з’явіўся свой казачны Айбаліт, якога стварылі дзеці сваімі рукамі. Гэты казачны Айбаліт будзе напамінаць кожнаму з іх аб тым, як важна берагчы сваё здароўе.

 

Г.М.Шэпялевіч, выхавацель