Беларуская навука: у нагу з часам

29.01.2021

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўсталяваны ў 1993 годзе. Па-гэтаму,  адзіны дзень інфармавання «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» быў прысвечаны тэме «Беларуская навука: у нагу з часам». 

   Падчас сустрэчы з вучнямі ХІ класа  былі  разгледжаны наступныя блокі: «Беларуская навука - фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы», «Навука – важная ўмова дасягнення мэтаў ўстойлівага развіцця» і «Наследнікам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць».

      У блоках: «Беларуская навука - фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы», «Навука – важная ўмова дасягнення мэтаў ўстойлівага развіцця» была прадстаўлена інфармацыя пра Дзень беларускай навукі, пра перспектыўныя напрамкі развіцця эканомікі ў Беларусі, а таксама вялася размова пра апошнія дасягненні ў навуцы.

     Блок «Нашчадкам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць» быў прысвечаны рэспубліканскім маладзёжным праектам, у якіх удзельнічалі не толькі вучні, а і студэнты. Асаблівая ўвага ўдзялялася праекту “100 ідэй для Беларусі”, у якім ужо многія студэнты і вучні дасягнулі сваіх поспехаў.

        Перад сучаснай навукай стаіць яшчэ многа вялікіх загадак. Гэта праблемы, якія хвалююць усё чалавецтва. І хто ведае, можа гэтыя загадкі навукі будуць вырашаць вучні нашай школы, якія праславяць нашу краіну – Рэспубліку Беларусь.

Кулеш Я.А., класны кіраўнік