Далёкае рэха Афганскай вайны

19.02.2021

Мабыць, на зямлі ніколі не наступіць такі час, калі слова “салдат” стане непатрэбным і незнаёмым. Вайна, якая была за тысячы кіламетраў ад беларускай зямлі, пакінула незагойныя раны ў душах тых, хто праз яе прайшоў.

      З мэтай фарміравання ўяўлення аб воінскім абавязку і вернасці Айчыне вучні І класа прынялі ўдзел у класнай гадзіне “Далёкае рэха Афганскай вайны”.

       На мерапрыемстве вучні даведаліся аб вайне ў Афганістане, ўсвядомілі, што вайна ніколі не павінна паўтарыцца, урокі яе павінны быць засвоены на ўсё жыццё.

В.Ф.Кавальчук, настаўнік пачатковых класаў