Прымяненне сучасных тэхналогій выхаваўчага працэса ў аспекце маральнага і ідэалагічнага выхавання

31.03.2021

У сучасных умовах выхаваць у школьнікаў любоў да Радзімы, патрыятызм, адказнасць, павагу і інтарэс да гісторыі Айчыны, аб’яднаць іх на аснове высокіх ідэалаў дапаможа вывучэнне нацыянальных традыцый і культуры беларускага народа.

         Нацыя толькі тады будзе існаваць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе выхоўвацца на нацыянальных традыцыях. Толькі такі народ,

які даражыць сваей гісторыяй, ахоўвае яе і павялічвае культурную спадчыну

папярэдніх пакаленняў, можа называцца словам «нацыя».

         Класныя кіраўнікі І – ХІ класаў 30 сакавіка прынялі ўдзел у пасяджэнні ШВМА класных кіраўнікоў па тэме “Прымяненне сучасных тэхналогій выхаваўчага працэса ў аспекце маральнага і ідэалагічнага выхавання”. Сідарэвіч Н.А., класны кіраўнік ІХ класа, падзялілася вопытам работы па пытанні “Актыўныя формы работы класнага кіраўніка ў аспекце маральнага выхавання”, Завадская С.М., класны кіраўнік VIII класа, расказала аб уроках маральнага выхавання і дзіцячым прававым сайце, Шапран І.І., класны кіраўнік ІІ класа, паведаміла аб магчымасцях музейнай педагогікі ў выхаваўчай рабоце на І ступені адукацыі і выхавання.

         Сучасны перыяд развіцця падлеткаў характарызуецца моцным уплывам на іх камп’ютарных тэхналогій, якія пранікаюць ва ўсе сферы дзейнасці, забяспечваюць інтэнсіўнае распаўсюджванне інфармацыйных патокаў, утвараючы глабальную інфармацыйную прастору, таму Курыльчык Н.М., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў пазнаёміла з інфармацыяй “Бяспечнасць інфармацыйнага асяроддзя”. Завадская Г.К., педагог-арганізатар, асвяціла пытанне “Аб рэалізацыі мерапрыемстваў піянерскага інтэрнэт-праекта “ProMedia”.  

         Выхаваўчы працэс абумоўлівае новыя патрабаванні да прафесійнай падрыхтоўкі педагога. Павышэнне эфектыўнасці ідэалагічнай і выхаваўчай работы магчыма толькі пры ўдасканаленні сістэмы прафесійнай кампетэнцыі і інфармацыйнай культуры педагога. Ён павінен авалодаць мастацтвам весці дыялог і выводзіць дзіця на дыялог, уменнем прымаць дзіця як дадзенасць, выяўляючы да яго безумоўную павагу як да Чалавека, стварыць спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі асобы вучня і развіцця яго крэатыўнага мыслення.

 

Курыльчык Н.М., кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў