Шахматны бум

31.03.2021

         Вось і наступілі вясеннія канікулы. Іх можна правесці па рознаму: можна за тэлефонам, за камп’ютарам, за тэлевізарам. Можна пагуляць на двары. А можна гэта зрабіць з найбольшай карысцю і правесці канікулы ў школьным лагеры “Сонейка”. Тут чакаюць розныя цікавыя мерапрыемствы, экскурсіі і зразумела спартыўныя заняткі.

         У школьным лагеры  больш магчымасці для гульні ў шахматы. Шахматы – гэта руплівая праца, і ў той жа час гульня.

         Гуляючы ў шахматы, дзіця жыве ў свеце казак і пераўтварэнняў звычайнай шахматнай дошкі і фігур у чароўныя. Усё гэта ўзбагачае дзіцячую фантазію, а мастацтва асобных хадоў, шахматных камбінацый дастаўляе дзіцяці задавальненне.

У.А.Банцэвіч, кіраўнік па фізічнаму выхаванні