Сцяжынкамі роднага краю

01.04.2021

    Педагогі павінны выхоўваць у дзяцей любоў да малой радзімы, раскрываць яе прыгажосць. Для гэтага можна адправіцца ў падарожжа, вывучыць гісторыю роднага населенага пункта, даследаваць напаўзабытыя мясціны.

      31 сакавіка выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера “Сонейка” адправіліся ў падарожжа па родным краі, у час якога з задавальненнем выказвалі свае думкі пра раслінны і жывёльны свет. Адгадвалі загадкі пра жывёл і раслін, самі складалі з літар словы-адгадкі, рэбусы, з прапанаванага рада слоў выдалялі лішняе слова, дэманстравалі забаўных казачных персанажаў, складавалі лясные правілы (10 нельга). Усяго праведзена каля 10 конкурсаў і віктарына. Перамогу атрымала каманда дзяўчынак у складзе Скарына В., Міхалевіч К., Карабовіч В.. Сярод хлопчыкаў быў адзначаны Разжалавец А.

     Хочацца спадзявацца, што падчас падарожжа дзеці ацанілі хараство прыроды, якое падштурхне да творчасці і новых вандровак па родным краі.

 

М.І.Хоміч, выхавацель