Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года

23.04.2021

22 красавіка 2021 года для вучняў 10 класа быў праведзены інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”

   Вучні былі азнаёмлены  са зместам інфармацыйных блокаў: «Якім коштам Перамога нам дасталася, ты памятай - ніколі не забывай!»; «Памятаць дзеля будучыні».    

   У час інфармацыйнай гадзіны вучні ўспомнілі асноўныя падзеі і бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія прывялі да перамогі над фашызмам. Гаварылі пра воінаў Чырвонай Арміі і партызанах, людзях, якія аддалі сваё жыццё дзеля Перамогі. Дзеці падрабязна пазнаёміліся з баявымі аперацыямі партызан, падпольшчыкаў, трагічным лёсам “”вогненных вёсак”, даведаліся пра лёс вязняў фашысцкіх канцлагераў.

   

     Вучні падрыхтавалі выступленні пра помнікі, мемарыяльныя комплексы, брацкія магілы.       

    Запрошаным госцем мерапрыемства стаў старшыня сельвыканкама Банцэвіч Аляксандр Антонавіч, які расказаў пра партызанскі рух на тэрыторыі Бабрыкоўскага сельвыканкама.

  У час абмеркавання вучні давалі адказы, на якіх прынцыпах павінны грунтавацца адносіны паміж народамі, каб трагедыя XX стагоддзя не паўтарылася, расказалі пра акцыі, у якіх прымалі ўдзел.  Прыйшлі да ўсведамлення, што яны будуць людзьмі, пакуль пакланяюцца святыням.

Банцэвіч А.І., класны кіраўнік