Глядзі і памятай

13.05.2021

13 мая 2021 года для вучні ХІ  класа прынялі ўдзел  у інфармацыйна-адукацыйным праекце “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Глядзі і памятай” (да 80-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны).

  Вучні былі азнаёмлены  са зместам інфармацыйных блокаў: “Перад памяццю час бяссільны”; “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю з пачатку  Вялікай Айчыннай вайны”.     

   У час інфармацыйнай гадзіны вучні ўспомнілі асноўныя падзеі і бітвы Вялікай Айчыннай вайны, якія прывялі да перамогі над фашызмам. Гаварылі пра спробу заваяваць Брэсцкую крэпасць немцамі, пра апошняга абаронцу Брэсцкай крэпасці – Пятра Паўлавіча Кацельнікава. Вучні атрымалі падрабязную інфармацыю аб рэспубліканскім культурна-патрыятычным кінамарафоне “Глядзі і памятай”.

     У час абмеркавання вучні давалі адказы на розныя пытанні, рабілі ўласныя высновы пра тое, што магло быць, калі б мы не перамаглі.  Прыйшлі да ўсведамлення, што яны будуць помніць пра гэта заўсёды і будуць перадаваць памяць  сваім нашчадкам.

 

Кулеш Я.А., класны кіраўнік