Праз мінулае ў будучае

20.09.2021

    

Урок, прысвечаны Дню народнага адзінства, у вучняў  Х класа прайшоў у музейным пакоі нашай установы адукацыі. Дзякуючы альбомам, якія былі створаны вучнямі  школ Бабрыкоўскага сельвыканкама яшчэ ў канцы 20 стагоддзя, дзесяцікласнікі даведаліся пра мінулае іх малой радзімы,  жыццё і побыт сваіх дзядоў і прадзедаў.

Дзяцей уразіла, як змянілася жыццё з таго часу.  І яны ганарацца тым, што жывуць у такім цудоўным месцы, такой прыгожай краіне. Шмат новага яны даведаліся і пра сучаснуб Беларусь з работ дзяцей і настаўнікаў, якія вылі выкананы ў рамках школьнага фестывалю талентаў. Таксама вучні прынялі ўдзел у акцыі “Я люблю сваю Беларусь” з выкарыстаннем Instagram, дзе падзяліліся сваімі ведамі пра Беларусь з дапамогай фотаздымкаў.

Н.А.Сідарэвіч, класны кіраўнік