Мы выбіраем здаровы лад жыцця– шлях да поспеху

02.10.2021

         На працягу многіх стагоддзяў людзі задумваліся над тым, як прадоўжыць жыццё, як захаваць здароўе.

         Па меркаванні экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, здароўе чалавека на 10% залежыць ад узроўню развіцця медыцынскай дапамогі, на 20% ад умоў навакольнага асяроддзя, на 20% абумоўліваецца спадчыннасцю, на 50% ад ладу жыцця чалавека. Але, на жаль, з прыходам сучасных сродкаў і тэхнікі многія проста перасталі сачыць за ім, у тым ліку і дзеці.

         З мэтай фарміравання пазітыўных адносін да здаровага ладу жыцця 2 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў конкурс “Мы выбіраем здаровы лад жыцця– шлях да поспеху”, які адбыўся ў рамках фестывалю “Вясёлкавы калейдаскоп”, рэалізацыя мерапрыемстваў якога праходзіць у шосты школьны дзень.

         Конкурс праводзіўся па намінацыях “Насустрач здароваму ладу жыцця” і “Формула поспеху - здароўе”.

         У намінацыі “Насустрач здароваму ладу жыцця” было прадстаўлена 8 рэкламных ролікаў, у якіх прапагандуецца і папулярызуецца здаровы лад жыцця.

         Намінацыя “Формула поспеху–здароўе” была прадстаўлена  мультымедыйнымі прэзентацыямі па выбранай тэме.

         У выніку максімальную колькасць балаў атрымалі вучні ІІІ класа (класны кіраўнік Шапран І.І.) і вучні IV класа (класны кіраўнік Хоміч Л.У.).

         Конкурс скончыўся, але важна, каб вучні зразумелі, што сёння ў модзе здаровы лад жыцця. Быць здаровым – гэта трэнд!

 

Н.М.Курыльчык, кіраўнік школьнага

вучэбна–метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў