Экскурсія ў літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа і ў Музей піянерскай славы

23.10.2021

    Літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа 23.10.2021 года гасцінна вітаў вучняў IX класа ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна. Юныя экскурсаводы музея расказалі дзецям пра настаўніцтва Якуба Коласа ў Пінкавічах, пра ўспаміны пінчукоў, родных аб славутым майстры мастацкага слова і прапанавалі квэст-гульню “Жыццё і  дзейнасць Якуба Коласа на Піншчыне”. Нашы вучні аказаліся пільнымі і ўважлівымі і годна справіліся з заданнямі, знаходзячы адказы ў матэрыялах экспазіцыі музея. А ўзнагародай для дзяцей сталі атрыманыя імі  пачастункі.

  

    Затым  вучні накіраваліся  ў Музей піянерскай славы, дзе іх  сустрэла Жанна Мікалаеўна Верыч. Яна пазнаёміла з гісторыяй стварэння піянерскай арганізацыі, яе  атрыбутыкай і іншымі экспанатамі, якія давалі інфармацыю аб дзейнасці піянерскай арганізацыі на Піншчыне.   А яшчэ вельмі прыемна было вучням бачыць на дошцы гонару добра вядомых  землякоў – піянерважатых Маляўка Марыю Сцяпанаўну і Клімавец Лідзію Васілеўну.  

   Задаволеныя і шчаслівыя падлеткі вяртануліся дамой. Экскурсія дазволіла ім адкрыць не толькі новыя старонкі гісторыі і культуры роднага краю, але і духоўна ўзбагаціцца, наведаўшы музеі.

Банцэвіч У.А., кіраўнік ваенна-

патрыятычнага выхавання