Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства

30.10.2021

        Піншчына — самабытны край на поўдні Беларусі. Наш палескі куточак багаты сваёй гісторыяй, культурай і спадчынай, якую мы вывучаем, любім і беражэм. У гэтым можна пераканаццца завітаўшы 30 кастрычніка ў дзяржаўную установы адукацыі “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна на конкурс “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”, які праводзіўся ў рамках фестываля “Вясёлкавы калейдаскоп”.

        Вучні расказалі цікавыя звесткі пра нашы непаўторныя мясціны, пазнаёмілі з гістарычнымі фактамі і падзеямі, з такімі знаёмымі і адначасова такімі незведаннымі мясцінамі, перадалі аўдыторыі свае трапяткія адносіны да роднага краю.

       З вялікім задавальненнем апавядалі вучні  аб галоўным скарбе краіны — аб ЛЮДЗЯХ!

         Шэпялевіч Вячаслаў Уладзіміравіч, вучоны- медык у вобласці псіхіятрыі (нарадзіўся ў вёсцы Бобрык), Скарына Уладзімір Уладзіміравіч, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар (нарадзіўся ў вёсцы Малая Плотніца), Сарока Святаслаў Іосіфавіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар (нарадзіўся ў вёсцы Малая Плотніца)–яны ўслаўляюць нашу Радзіму, нясуць у свет добрае iмя беларусаў.

        У вершаваных радках Шэпялевіч Зінаіда Уладзіміраўна (нарадзілася ў вёсцы Церабень) праслаўляе  бацькоўскую зямлю: багацце, прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю, талент і добразычлівасць яе жыхароў, выказваюе прызнанне ў шчырай любові да яе.

          У гісторыі Піншчыны святыя і святыні заўсёды займалі асаблівае месца. Менавіта на іх засяродзіліся вучні V, VIII класаў. Пяцікласнікі расказалі аб храмах Бабрыкоўскага сельскага савета, а  вучні VIII класа пазнаёмілі з Пінскім храмам святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх.

        Сённяшняя конкурсная праграма – яркі прыклад таго, што наша моладзь ахвотна далучаецца да гісторыю, да самабытнай і непаўторнай спадчыны. Вельмі хочацца, каб усе мы ў сваіх сэрцах назаўсёды захавалі гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая нас гадуе, песціць, яднае!

Г.К. Завадская, педагог-арганізатар