Займальнае чарчэнне

11.02.2022

10 лютага вучні IX-X класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Займальнае чарчэнне” у рамках тыдня працоўнага навучання і чарчэння.

У ходзе гульні-віктарыны вучні пераканаліся, што чарчэнне не скучны прадмет, а цікавая і развіваючая навука. У першым конкурсе “Размінка” неабходна было хутка адказаць на 14 вусных пытанняў. Хутчэй і лепш з гэтым справілася каманда дзяўчынак. У конкурсе “Рэбусы” заданні былі закадзіраваны ў выглядзе літар, лікаў і іншых знакаў з відарысамі жывёл, рыб, насякомых, дрэў, кветак, інструментаў.

У конкурсе “Шыфроўка” неабходна было знайсці ключ і адгадаць надпісы. У гэтых конкурсах лепшыя вынікі паказалі Міхалевіч Настасся, Калесніковіч Дзіяна, Разжалавец Багдан.

У конкурсе “Башні” трэба было адгадаць на якім малюнку прадстаўлена якая телевізійная башня і якая яе вышыня. З гэтым заданнем добра справілася Дрозд Вольга, Скарына Насця і Скарына Алёна. Потым былі конкурсы “Друдлы” ( галаваломкі ў выглядзе каракуляў кляксаў), “Знайдзі пару” (да малюнка падабраць пару з той жа назвай, але з вобласці чарчэння).

М.І.Хоміч, настаўнік працоўнага навучання