Сышла ў гісторыю афганская вайна

17.02.2022

Сышла ў гісторыю афганская вайна. Але ў памяці людской ёй яшчэ жыць доўга, таму што яе гісторыя напісана крывёю салдат і слязьмі маці. Яна будзе жыць у душах тых, хто ў ёй удзельнічаў. Пакаленне, апаленае яе агнём, як ніхто засвоіла ваенныя і маральныя ўрокі той нікім і нікому неаб'яўленай, гераічнай і трагічнай афганскай вайны.

Вырасла новае пакаленне маладых людзей. Нязменным застаецца толькі помнік на магіле воіна-інтэрнацыяналіста Кірыковіча Васіля Леанідавіча. І памяць. Памяць аб земляку, якому лёс адмераў толькі дваццаць восем гадоў.

  

15.02.2022 года старшыня Бабрыкоўскага сельскага савета, настаўнікі і вучні школы ўсклалалі вянок да помніка ў знак пашаны і памяці пра загінуўшага воіна-земляка.

Васіль Леанідавіч Кірыковіч з гонарам выканаў свой інтэрнацыянальны доўг,  да канца быў верны прысязе. І мы захаваем памяць захаваем памяць пра воіна-інтэрнацыяналіста для будучых пакаленняў.