Я гэты край Радзімаю заву

26.02.2022

         Нашы далёкія родзічы ведалі тое,  што цяпер паспяхова даказвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не знікае – яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе яму выстаяць у самыя цяжкія часіны. Але дабратворны ўплыў гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў з продкамі “канал сувязі” – памяць пра іх і іхнія дзеі”.

         У рамках Года гістарычнай памяці прайшоў конкурс “Я гэты край Радзімаю заву”.

 

 

          Конкурсныя работы вучняў І-ХІ класаў былі прадстаўлены ў дзвух намінацыях: “Ад прадзедаў спакон вякоў…” і “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музейнага пакоя”.

         У намінацыі “Ад прадзедаў спакон вякоў…” апісанне сямейных традыцый і абрадаў прадставілі вучні  ІV і  VІІ класаў.

         Намінацыя “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музейнага пакоя” была прысвечана рэкламе школьнага музейнага пакоя “Мой родны кут”, які дзейнічае на базе ўстановы адукацыі з 2019 года.  Вучні расказвалі аб экспазіцыях музея, гісторыі экспанатаў, прадэманстравалі свае даследчыя навыкі.

         Падводзячы вынікі конкурсу журы адзначы, што амаль у кожнай конкурснай рабоце ўдзельнікамі было адзначана, што музейны пакой –гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца, вывучаюцца і выстаўляюцца прадметы, якія расказваюць пра мінулае  краю,  пра значныя падзеі жыцця. Музейны пакой – гэта, перш за ўсё,  памяць.

Завадская Г.К., педагог-арганізатар