Разам за будучыню планеты

30.04.2022

     Кожны чалавек любіць марыць, уяўляючы, што з ім будзе заўтра, праз некалькі гадоў. Але якімі б не былі мары, яны непарыўна звязаны з нашым агульным домам - з маленькай блакітнай планетай Зямля. Стан прыроды пачынае пагражаць існаванню самога чалавека. За парушэнне законаў біясферы людзі ўжо разлічваюцца сваім здароўем. Але самае страшнае, што за гэта прыйдзецца плаціць і будучым пакаленням. Адзіны паратунак у тым, каб пачуць голас прыроды, падпарадкавацца яе законам, адмовіцца ад спажывецкага стаўлення да Зямлі і яе багаццяў, асабліва нам – сельскім жыхарам, якія непасрэдна звязаны з работай на зямлі.

   

     Аб праблемах экалогіі і прафесіях, якія звязаны з работай на зямлі, ішла размова падчас конкурса “Разам за будучыню планеты”, які праходзіў у рамках фестываля “Вясёлкавы калейдаскоп”. На суд журы вучнямі   I-XI  класаў былі прадстаўлены творчыя работы ў намінацыях: “Школьная газета “#АграКЛАСнаяГазета”, відэаролік “Гэта мой выбар!”, друкаваная іміджэвая рэклама “Я-будучы аграрый!”, “Фларыстычны тэатр”,  альманах “Наш шлях у аграМІР!”.

       Максімальную колькасць балаў за творчае прадстаўленне атрымалі вучні ІІ, ІІІ, ІХ класаў.

       Такім чынам, праз конкурсныя работы вучні мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне і стаўленне да аграсвету і прафесій аграпрамысловага комплексу.

Завадская Г.К., педагог-арганізатар