Зорны паход

12.06.2022

Наша мясцовасць знаходзіцца ў баку ад стратэгічных накірункаў, але ў гады вайны гэты край непраходных балот з невялікімі пагоркамі –астравамі стаў месцам, дзе базіраваліся атрады народных мсціўцаў- партызан.

Адным з самых буйных была брыгада імя Куйбышава, якая базіравалася ў раёне весак Ліпнікі і Пласкінь.У складзе брыгады было амаль восем соцен байцоў, якія не давалі спакою гітлераўцам не толькі ў Пінскім, але і суседніх Лагішынскім, Целяханскім, Івацэвіцкім раёнах.

Менавіта на месца стаянкі партызан гэтай брыгады 10.06.2022 быў здзейснены паход выхаванцаў аздараўленчага лагера на чале з кіраўніком  па ваенна-патрыятычным выхаванні У.А. Банцэвічам і выхавальнікам М. І. Хомічам. Хоць шлях быў не блізкі, але ніхто з ўдзельнікаў пахода не скардзіўся на стому і спякоту.

Пабываўшы на месцы стаянкі партызанскага атрада, дарослыя і дзеці  змаглі на хвілінку акунуцца ў той складаны і гераічны час, адчуць, якой цаной дасталася нам Перамога  і як мы павінны цаніць мірнае жыццё.

Усе зрабілі таксама добрую справу: займаліся добраўпарадкаваннем мемарыяльнай пліты на месцы падзення ваеннага самалёта ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Менавіта праз такія паходы не толькі адбываецца знаёмства з гістарычнымі мясцінамі і помнікамі, але і фарміруюцца каштоўнасныя арыенціры, гонар і павага за гістарычнае мінулае беларускага народа.

Банцэвіч У.А., кіраўнік па ВПВ