Гістарычны хранограф

01.10.2022

         У жыцці часта здараецца так, што мы не прыкмячаем сапраўдных скарбаў. А скарбы гэтыя тут, зусім блізка ад нас. Гэты скарб, які ўкрыты ў глыбіні нашых сэрцаў, кожны з нас можа адкрыць і адчуць, што ён у нас ёсць.

               Спадчына — гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка ўявіць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй. Вобраз Беларусі, нібы пазл, складаецца з элементаў “жывой спадчыны”.      

        Успомніць, паглядзець па-новаму на некаторыя яе старонкі вучням Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна дапамог культурна-гістарычны марафон “Час вымяраецца памяццю”. Падчас  конкурсу вучні расказалі аб значных падзеях, якія адбыліся ў 2021, 2022 годзе ў горадзе Пінску і Пінскім раёне. Прысутныя здзейснілі віртуальную вандроўку на “Дажынкі”, на фестывалі “Зоры над Пінай” і “Палескі ўюн”, на свята горада Пінск. А яшчэ вучні 5 класа  разам з бацькамі прыгатавалі юшку і запрасілі пачаставацца.

 

         Усе мы — грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Усе мы павінны памнажаць сваёй працай яе багацці, бараніць ад нягод, як баранілі яе нашы продкі. І нездарма наш  дзяржаўны  сцяг мае чырвоны колер -  колер гонару, павагі і памяці пра нашых продкаў.

           Пранікніцеся любоўю да роднай Беларусі. Велічная і гордая, яна таго вартая!

 Г.К. Завадская, педагог-арганізатар

Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна