Культура здароўя як фактар фарміравання здароўезберагаючага асяроддзя падрастаючага пакалення

29.03.2023

     Праблема здароўя навучэнцаў выйшла з разраду педагагічных і здабыла сацыяльнае значэнне. Таму асновай дзейнасці па здароўезберажэнні стала ўстанова адукацыі, дзе прыярытэтам з'яўляецца клопат аб захаванні здароўя навучэнцаў, фарміраванне паняцця каштоўнасці здароўя і стварэнне арганізацыйна-педагагічных умоў здароўезберажэння.

      29 сакавіка з мэтай павышэння ўзроўня педагагічнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў па выкарыстанні здароўезберагаючых тэхналогій у выхаваўчым працэсе адбылося пасяджэнне школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. У рамках падрыхтоўкі пасяджэння класнымі кіраўнікамі III, V, IX, XI класаў была арганізавана панарама класных гадзін па адпаведным накірунку. У ходзе пасяджэння разглядаліся такія пытанні, як “Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі і фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця” (Шапран І.І.), “Выкарыстанне магчымасцей дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у прафілактыцы шкодных звычак і фарміраванні здаровага ладу жыцця” (Завадская Г.К.), “Роля мерапрыемстваў шостага школьнага дня ў фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця” (Банцэвіч У.А.).

         Злачынствы супраць жыцця, здароўя, палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх з’яўляюцца грамадска небяспечнай з’явай і ўяўляюць сабой адну з найбольш небяспечных формаў антысацыяльныя паводзін у апошні час, і гэты тэзіс не патрабуе асаблівых доказаў. Таму Завадская С.М. падзялілася вопытам работы з непаўналетнімі па прафілактыцы правапарушэнняў супраць палавой недатыкальнасці.

         Курыльчык Н.М., намеснік дырэктара, раскрыла пытанне “Праблематыка дзейнасці нефармальных маладзёжных накірункаў і іх дэструктыўныя праяўленні”.

         Шырокае распаўсюджванне, асабліва сярод падлеткаў, атрымаў вейпінг–курэнне электронных цыгарэт, міні-кальянаў і іншых выпаральнікаў. Курыльчык Н.М., старшыня школьнага вучэбна – метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, у сваім выступленні зрабіла акцэнт на прафілактыку табакакурэння сярод падлеткаў.

         Здароўе дзяцей – гэта палітыка, у якой закладзена наша будучыня, таму перад педагогамі, бацькамі і грамадскасцю стаіць задача выхавання здаровага пакалення.

Курыльчык Н.М., старшыня ШВМА класных кіраўнікоў