Продкі нашы слаўныя

01.04.2023

   З мэтай развіцця ў вучняў цікавасці да гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, арганізацыі пошукава-даследчай і турысцка-краязнаўчай дзейнасці вучняў, накіраванай на вывучэнне гісторыі свайго краю праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны, ва ўстанове адукацыі на працягу навучальнага года ажыццяўляецца рэалізацыя культурна-асветніцкага праекта “Час вымяраецца памяццю”.

    1 красавіка вучні ўстановы адукацыі, класныя кіраўнікі прынялі ўдзел у конкурсе “Продкі нашы слаўныя”. Конкурс уяўляе своеасаблівы гульнявы модуль, які ўключае тры асноўныя кампаненты народнай педагогікі: практычныя дзеянні звязаныя з народным жыццём; мова, як сродак перадачы вопыту ад пакалення да пакалення; традыцыі і звычаі, народныя абрады і святочны каляндар.

    На конкурс класнымі калектывамі былі прадстаўлены нумары ў галіне фальклорнай творчасці (музычнай, абрадавай), якія накіраваны на захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах. Конкурс настолькі захапіў удзельнікаў, што былі прадэманстраваны народныя абрады, якія праводзіліся ў вёсках Бабрыкоўскага сельвыканкама: “Заручыны”, “Стрэценне”, “Вячоркі”, “Качанне ў расе, засеўкі гуркоў”.

       Акрамя знаёмства з традыцыямі, звычаямі і абрадамі беларусаў, вучні праспявалі народныя песні, што дало больш канкрэтныя і вобразныя ўяўленні па гісторыі, культуры свайго краю.

    Падводзячы выніку конкурснай праграмы, журы адзначыла вялікую ролю такіх конкурсаў у захаванні традыцый і звычаяў малой радзімы.

 

Н.М.Курыльчык, класны кіраўнік