Гонар за Беларусь

27.04.2023

27 красавіка ва  ўстанове адукацыі прайшоў чарговы занятак у рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. На гэты раз аб’ектам увагі стала тэма “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць”.

У рамках праекта вучні пазнаёмілі са зместам  інфармацыйных блокаў: «Беларусь–краіна шматвяковай і самабытнай культуры», «Беларусь –краіна таленавітых людзей». Адказалі на пытанне, што складае нацыянальную культуру беларускага народа, чаму так важна захоўваць духоўныя каштоўнасці і традыцыі, сфарміраваныя на аснове гістарычнага вопыту многіх пакаленняў. Кавалевіч Ірына і Прыгодзіч Вераніка паведамілі  аб адноўленых гісторыка-культурных каштоўнасцях: тэатрах, замках, сядзібах, музеях, мемарыяльных комплексах, выставачных цэнтрах.

Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся сваімі ўражаннямі аб наведванні вядомых помнікаў гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, дзе яны пабывалі падчас школьных экскурсій і сямейных падарожжаў, прадставілі разнастайнасць грамадска-культурнага жыцця сучаснай малой радзімы: святы, абрады і народных умельцаў. Паразважалі аб тым, што кожны з іх у сілах зрабіць, каб зберагчы і прымножыць гісторыка-культурную спадчыну роднай краіны. 

Мерапрыемства паказала, што маладое пакаленне ведае і і шануе культурны здабытак нашага народа.   

 

У.А.Банцэвіч, класны кіраўнік