Падарожжа па Беларусі

06.01.2024

Беларусь - мая маці і мова, паветра і хлеб", - сказаў паэт. Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай мілай маці - Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, - гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што ў нас ёсць. Патрэбна толькі сэрцам адчуць еднасць з ёй, ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца яго культурнай спадчынай. Кожны з прысутных змог далучыцца да духоўных скарбаў роднай Беларусі ў інтэрактыўнай гульні-віктарыне "Падарожжа па Беларусі".