Знаўцы беларускай мовы

21.02.2024

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень, у Бабрыкоўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства для вучняў 3-11 класаў пад назвай “Знаўцы беларускай мовы”. Навучэнцы з цікавасцю і задавальненнем удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні разгадваючы загадкі, метаграмы, шарады, рэбусы.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за беларускую мову, а таксама пачуццяў любові да роднай мовы і павагі да традыцый беларускага народа, спрыяла развіццю кемлівасці, увагі, моўнай кампетэнцыі вучняў.

Падводзячы вынік дня роднай мовы вучні зразумелі, што наша беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі для таго, каб нам у спадчыну засталася ўнікальная беларуская мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, вялікі нацыянальны скарб.