Первый день в оздоровительном лагере "Патриот"

25.03.2024

Вясновы адпачынак - гэта не проста перапынак у навучальнай дзейнасці дзяцей. Гэта актыўная пара сацыялізацыі, сфера актыўнага адпачынку, разнастайная грамадска-значымая пазнавальная дзейнасць.

Так першы дзень аздараўленчага лагера "Патрыёт" пачаўся з зарадкі, якая дала зарад бадзёрасці выхаванцам на цэлы дзень. Была праведзеная хвілінка бяспекі па правілах знаходжання ў аздараўленчым лагеры.

Важнай часткай дня было правядзенне конкурснай праграмы "Я краінай сваёй ганаруся". У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі веды пра сваю Радзіму, аб яе цікавым мінулым, поўным легенд і паданняў, багатай культурнай спадчынай, пра сучаснасць нашай краіны, якая ў працэсе актыўнага культурнага і эканамічнага развіцця паступова мяняе сваё аблічча. 

У ходзе марафона “Цудоўная кніга МНЗ” дзеці паўтарылі правілы паводзін у час канікул і праглядзелі мультсерыял ад МНС для дзяцей.

Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўнай эстафеце "Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”, дзе паказалі сваю кемлівасць і спартыўны спрыт.

У рамках культурна-патрыятычнага марафона “Глядзі і памятай” выхаванцы прагляделі мастацкі фільм “Т-34”.

Вось так разнастайна, актыўна і крэатыўна прайшоў першы дзень у лагеры "Патрыёт".

Выхавацелі Хоміч М.І. і Завадская С.М.