Мэта і задачы работы
ДУА “Бабрыкоўская сярэдняя школа” Пінскага раёна
на 2024/2025 навучальны год
Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў
Задачы:
рэалізаваць у адукацыйным працэсе выхаваўчы патэнцыял вучэбных прадметаў, факультатыўных заняткаў з мэтай фарміравання ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага, стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы;
удасканаліць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага роста педагогаў праз укараненне актыўных форм метадычнай работы, абагульненне і распаўсюджанне эфектыўных практык рэалізацыі выхаваўчага патэнцыяла вучэбных прадметаў;
фарміраваць у вучняў неабходнасць і ўстойлівыя навыкі здаровага ладу жыцця, выпрацоўку адмоўных адносін да шкодных звычак, на умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя вучняў;
развіваць у вучняў разуменне важнасці міру ў грамадстве, разуменне ролі продкаў у дасягненні і захаванні міру на нашай зямлі.